8Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх.
9Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра.
10Калі мудрасьць увойдзе ў сэрца тваё, і веды будуць прыемныя душы тваёй:
11тады разважлівасьць будзе берагчы цябе, розум будзе ахоўваць цябе,
12каб адвесьці цябе ад дарогі ліхое, ад чалавека, які гаворыць няпраўду,
13ад тых, што пакідаюць дарогі простыя, каб хадзілі дарогамі цемры;
14ад тых, што радуюцца, робячы ліхое, захапляюцца ліхою распустай,
15у якіх дарогі крывыя і якія блукаюць па сьцежках сваіх;
16каб уратаваць цябе ад жонкі другога, чужой, якая злагоджвае словы свае,
17якая пакінула сябра маладосьці сваёй і занядбала запаведзь Бога свайго.
18Дом яе вядзе да сьмерці, і сьцежкі яе - да мёртвых;
19ніхто, увайшоўшы да яе, не вяртаецца і ня ступае на дарогу жыцьця.