Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 28

ВЫСЛОЎІ 28:3-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3Чалавек бедны і прыгнятальнік слабых тое самае, што праліўны дождж, які змывае хлеб.
4Адступнікі ад закона хваляць бязбожных, а тыя, што трымаюцца закона, абураюцца імі.
5Злыя людзі не разумеюць справядлівасьці, а шукальнікі Госпада разумеюць усё.
6Лепш бедны, які ходзіць у сваёй беззаганнасьці, чым той, хто выкручвае шляхі свае, хоць ён і багаты.
7Хто захоўвае закон - сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго.
8Хто памнажае маёмасьць сваю ростам і ліхвою, той зьбірае яе дабрачынцам бедных.
9Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва - мярзота.
10Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро.

Read ВЫСЛОЎІ 28ВЫСЛОЎІ 28
Compare ВЫСЛОЎІ 28:3-10ВЫСЛОЎІ 28:3-10