Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 25

ВЫСЛОЎІ 25:1-18

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1І гэта выслоўі Саламона, сабраныя мужамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.
2Слава Божая - пакрываць таямніцаю справу, а славай цароў - дасьледаваць справу.
3Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні, так сэрца цароў - недасьледвальнае.
4Аддзялі дамешку ад срэбра, і выйдзе ў срэбніка посуд:
5адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай.
6Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не станавіся;
7бо лепей хай скажуць табе: «узыдзі сюды вышэй», чым калі прынізяць цябе перад знакамітым, якога ўбачылі вочы твае.
8Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?
9Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,
10каб не папракнуў цябе той, хто чуў гэта, бо тады ганьба твая ад цябе не адстане.
11Залатыя яблыкі ў срэбным празрыстым посудзе - слова, сказанае прыстойна.
12Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.
13Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго радасьць.
14Што хмары і вятры без дажджу, тое чалавек, які абяцае гасьцінцы і іх не дае.
15Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку.
16Знайшоў ты мёд? еж, колькі трэба табе, каб не аб'есьціся ім і ня выбляваць яго.
17Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе.
18Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.

Read ВЫСЛОЎІ 25ВЫСЛОЎІ 25
Compare ВЫСЛОЎІ 25:1-18ВЫСЛОЎІ 25:1-18