18а яны кроў сваю сочаць, засады ладзяць на душы свае.
19Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка.
20Мудрасьць кліча на вуліцах, на плошчах узносіць свой голас,
21на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё:
22«Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?
23паслухайце маёй засьцярогі: вось, я вылью на вас Духа майго, абвяшчу вам словы мае.
24Я клікала, а вы не паслухаліся; я падавала руку маю, і ніхто не зважаў;
25і вы адкінулі ўсе мае рады, і перасьцярогаў маіх не прынялі:
26за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш страх;
27калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.
28Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую.
29За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,
30не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі перасьцярогамі маімі;