15Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
16У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.
17Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага - ашуканства.
18Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.
19Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык - хвіліну.
20Хітрына - у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць - у міратворцаў.