13Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
14Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.
15Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
16У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.