10Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае.
11Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.
12Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
13Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
14Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.