Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 8

ЯНА 8:54-59

Help us?
Click on verse(s) to share them!
54Ісус адказваў: калі Я Сам Сябе слаўлю, дык слава Мая анішто: Мяне праслаўляе Айцец Мой, пра Якога вы кажаце, што Ён Бог ваш;
55і вы ня ўведалі Яго, а Я ведаю Яго; і калі скажу, што ня ведаю Яго, дык буду падобны на вас ашуканец; але Я ведаю Яго і сьледую слову Ягонаму;
56Абрагам, бацька ваш, рады быў убачыць дзень Мой: і ўбачыў і ўзрадаваўся.
57На гэта сказалі Яму Юдэі: Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, - і Ты бачыў Абрагама?
58Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: раней за Абрагама быў Я.
59І пабралі камяні, каб кінуць у Яго; але Ісус зьнік і выйшаў з храма, прайшоўшы сярод іх, і пайшоў далей.

Read ЯНА 8ЯНА 8
Compare ЯНА 8:54-59ЯНА 8:54-59