32І вось, прыйшлі воіны, і ў першага перабілі галені, і ў другога, укрыжаванага зь Ім;
33а, падышоўшы да Ісуса, як убачылі Яго ўжо мёртвага, не перабілі ў яго галені,
34а адзін воін кап'ём працяў Яму рэбры, і адразу выцекла кроў і вада.
35І хто бачыў, засьведчыў, і праўдзівае сьведчаньне ягонае; ён ведае, што кажа ў ісьціне, каб вы паверылі;
36бо гэта сталася, хай збудзецца Пісаньне: «косьць Ягоная хай ня будзе зламана».
37Гэтак сама і ў іншым месцы Пісаньне кажа: «паглядзяць на Таго, Каго працялі».