19і ўпэўнены пра сябе, што ты павадыр сьляпым, сьвятло тым, што ходзяць у цемры, -
20выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе:
21як жа ты, навучаючы другога, ня вучыш сябе самога?
22Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні?
23хвалішся законам, а, пераступаючы закон, зьневажаеш Бога?
24бо дзеля вас, як напісана, імя Божае ганьбуецца ў язычнікаў.
25Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем.
26Дык вось, калі неабразанец выконвае пастановы закона, дык ягонае неабразаньне ці не залічыцца яму за абразаньне?
27І неабрэзаны ад прыроды, які выконвае закон, ці не асудзіць цябе, пераступніка закона зь Пісаньнем і абразаньнем?