19 і ўпэўнены пра сябе, што ты павадыр сьляпым, сьвятло тым, што ходзяць у цемры, -
20 выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе:
21 як жа ты, навучаючы другога, ня вучыш сябе самога?
22 Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні?
23 хвалішся законам, а, пераступаючы закон, зьневажаеш Бога?
24 бо дзеля вас, як напісана, імя Божае ганьбуецца ў язычнікаў.
25 Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем.
26 Дык вось, калі неабразанец выконвае пастановы закона, дык ягонае неабразаньне ці не залічыцца яму за абразаньне?
27 І неабрэзаны ад прыроды, які выконвае закон, ці не асудзіць цябе, пераступніка закона зь Пісаньнем і абразаньнем?