30І сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго?
31Яно - як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі:
32а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.
33І такімі многімі прытчамі прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі чуць;
34і бяз прытчы не казаў ім, а вучням сам-насам тлумачыў усё.
35Увечары таго самага дня сказаў ім: пераправімся на той бок.
36І яны, адпусьціўшы людзей, узялі Яго з сабою, як Ён быў, у лодку; зь Ім былі і іншыя лодкі.