2І закрычаў народ Майсею; і памаліўся Майсей Госпаду, і патух агонь.
3І далі назву мясьціне гэтай: Тавэра, бо загарэўся ў іх агонь Гасподні.
4Прыхадні сярод іх пачалі аддавацца прыхамаці; а зь імі і сыны Ізраілевыя сядзелі і плакалі і казалі: хто накорміць нас мясам?
5мы памятаем рыбу, якую ў Егіпце мы елі задарам, гуркі і дыні, цыбулю-рэпку і часнык:
6а цяпер душа нашая зьнемагае; нічога няма, толькі манна ў вачах нашых.
7А манна была падобная на каляндравае насеньне, з выгляду, як бдолах;
8народ хадзіў і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і гатаваў у катле, і рабіў зь яе ляпёшкі; а смак яе падобны быў да смаку ляпёшак з алеем.
9І калі раса ападала ўначы на табар, тады сыходзіла на яго і манна.