Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 23

ЛУКАША 23:5-30

Help us?
Click on verse(s) to share them!
5Але яны настойвалі, кажучы, што Ён бунтуе народ, вучачы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі да гэтай мясьціны.
6Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: хіба Ён Галілеянін?
7І даведаўшыся, што Ён з вобласьці Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў гэтыя дні быў таксама ў Ерусаліме.
8Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, таму што шмат чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць ад Яго які-небудзь цуд,
9і задаваў Яму многія пытаньні: але Ён нічога не адказваў яму.
10А першасьвятары і кніжнікі стаялі і зацята вінавацілі Яго.
11Але Ірад са сваімі воямі, прынізіўшы яго і паглуміўшыся зь Яго, апрануў яго ў сьветлую вопратку і паслаў назад да Пілата.
12І спрыяціліся ў той дзень Пілат зь Ірадам паміж сабою, бо раней былі ў варожасьці адзін з адным.
13А Пілат, склікаўшы першасьвятароў і начальнікаў і людзей,
14сказаў ім: вы прывялі да мяне Чалавека Гэтага, што нібыта разбэшчвае люд; і вось, я пры вас расьсьледаваў і не знайшоў Чалавека Гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы Яго вінаваціце;
15і Ірад таксама: бо я пасылаў Яго да яго; і нічога ня знойдзена ў Ім вартага сьмерці;
16дык вось, пакараўшы Яго, адпушчу.
17А яму і трэба было дзеля сьвята адпусьціць і аднаго вязьня.
18Але ўвесь люд закрычаў: сьмерць Яму! а адпусьці нам Вараву.
19Варава быў пасаджаны ў цямніцу за ўчыненую ў горадзе смуту і забойства.
20Пілат зноў узвысіў голас, хочучы адпусьціць Ісуса.
21Але яны крычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго!
22Ён трэйці раз сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? я нічога вартага сьмерці не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, адпушчу.
23Але яны і далей зь вялікім крыкам дамагаліся, каб Ён быў укрыжаваны; і перамог крык іхні і першасьвятароў.
24І Пілат разважыў рабіць паводле іхняе просьбы,
25і адпусьціў ім пасаджанага за смуту і забойства ў цямніцу, якога яны прасілі; а Ісуса аддаў на іхную волю.
26І калі павялі Яго, дык, захапіўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
27І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім.
28А Ісус, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых;
29бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі!
30Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас!

Read ЛУКАША 23ЛУКАША 23
Compare ЛУКАША 23:5-30ЛУКАША 23:5-30