27І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім.
28А Ісус, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых;
29бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі!
30Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас!
31бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?