15І калі вярнуўся, атрымаўшы царства, загадаў паклікаць да сябе рабоў тых, якім даў серабро, каб даведацца, хто што набыў.
16Прыйшоў першы і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла дзесяць мінаў.
17І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
18Прыйшоў другі і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла пяць мінаў.
19Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьцю гарадамі.