Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 7

ВЫСЛОЎІ 7:2-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2Захоўвай запаведзі мае, і жыві, і навуку маю, як зрэнкі вачэй тваіх.
3Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго.
4Скажы мудрасьці: «ты сястра мая!» і розум назаві родным тваім,
5каб яны ахоўвалі цябе ад жонкі другога, ад чужой, што гладка гаворыць словы свае.
6Вось, аднойчы глядзеў я ў акно майго дома, праз рашотку маю,
7і ўбачыў сярод нявопытных, угледзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака,
8які пераходзіў плошчу паблізу вугла яе і ішоў па дарозе да дома яе,
9у сутоньні, а позьняй гадзіне, у начной цемры і ў змроку.
10І вось - насустрач яму жанчына ў строях распусьніцы, з хітрым сэрцам,
11узбуджаная і неапанаваная; ногі яе ня ступаюць у доме яе;
12то на вуліцы, то на плошчах і на кожным вугле яна ладзіць ловы.

Read ВЫСЛОЎІ 7ВЫСЛОЎІ 7
Compare ВЫСЛОЎІ 7:2-12ВЫСЛОЎІ 7:2-12