Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 5

ВЫСЛОЎІ 5:4-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4але весьнік яе горкі, нібы палын, востры, як меч двусечны,
5ногі яе сыходзяць да сьмерці, ступакі яе дастаюць да апраметнай.
6Каб ты не спасьцігнуў сьцежкі жыцьця яе, дарогі яе нясталыя, і ты ня зьведаеш іх.
7Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і не адступайцеся ад словаў вуснаў маіх.
8Далей ад яе ідзі па дарозе тваёй і не падыходзь пад дзьверы дома яе,
9каб здароўя твайго не аддаў іншым і гадоў тваіх бязьлітасьніку;
10каб не насычаліся сілаю тваёю чужынцы і праца твая ня ішла ў чужы дом.
11І ты ўрэшце будзеш стагнаць, калі плоць твая і цела зьнямогуцца,
12і скажаш: «навошта я ненавідзеў навуку, і сэрца маё асьцярогамі пагарджала,
13і я ня слухаў голасу настаўнікаў маіх, не нахіляў вуха майго да настаўнікаў?
14Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха сярод сходу і грамады!»
15Пі ваду з тваёй крыніцы, тую, якая цячэ з тваёй студні.
16Хай не разьліваюцца крыніцы твае па вуліцы, патокі водаў - па плошчах;
17хай яны будуць належаць табе самому, а ня чужым з табою.
18Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй маладосьці,
19любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды.
20І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое?

Read ВЫСЛОЎІ 5ВЫСЛОЎІ 5
Compare ВЫСЛОЎІ 5:4-20ВЫСЛОЎІ 5:4-20