18Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй маладосьці,
19любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды.
20І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое?
21Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго.