1Сыне мой! слухай мудрасьці маёй і нахілі вуха тваё да навукі маёй,
2каб датрымацца добрае рады і каб вусны твае хвалілі спазнанае.
3Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе;
4але весьнік яе горкі, нібы палын, востры, як меч двусечны,
5ногі яе сыходзяць да сьмерці, ступакі яе дастаюць да апраметнай.