6Не адкідай яе, і яна будзе ахоўваць цябе; любі яе, і яна будзе цябе берагчы.
7Аснова мудрасьці: набывай мудрасьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.
8Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;
9ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок.
10Слухай, сыне мой, і прымі словы мае, - і памножацца гады твайго жыцьця.
11Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.
12Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатыкнешся.
13Моцна трымайся наказу, не адкідай, захоўвай яго; бо ён - жыцьцё тваё.
14Ня выходзь на сьцежку бязбожнікаў, і не хадзі па дарозе ліхіх;
15пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма;
16бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня;
17бо яны ядуць хлеб беззаконьня і п'юць віно рабунку.
18Сьцежка праведных - як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня.
19А шлях бязбожных - як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.
20Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;
21хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго: