4Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям - сякеру,
5каб, напіўшыся, яны не забылі закона і не перакруцілі суд усіх прыгнечаных.
6Дайце сякеру таму, хто гіне, і віно засмучанаму душою;
7хай ён вып'е і забудзе беднасьць сваю і не згадае больш пра сваю пакуту.
8Размыкай вусны свае за безгалосага і дзеля абароны ўсіх занядбаных.
9Размыкай вусны свае дзеля правасудзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.
10Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.
11Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку.
12Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.
13Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.
14Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.
15Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.
16Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.
17Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае.
18Яна адчувае, што занятак яе добры, і - сьветач яе ня тухне і ўначы.
19Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.