Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 30

ВЫСЛОЎІ 30:14-32

Help us?
Click on verse(s) to share them!
14Ёсьць род, у якога зубы - мячы, і сківіцы - нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.
15У ненаеднасьці дзьве дачкі: «давай, давай»! Вось тры ненаяды, і чатыры, якія ня скажуць: «даволі!»
16Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «даволі!».
17Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя!
18Тры рэчы неспасьцігальныя мне, і чатырох я не разумею:
19шляхі арла на небе, шляхі зьмяі на скале, шляхі карабля сярод мора, і шляхі мужчыны да дзяўчыны.
20Такі шлях і ў жонкі-пералюбніцы; паела і выцерла рот свой, і кажа: «я нічога благога не зрабіла».
21Ад трох трасецца зямля, чатырох яна ня выносіць:
22раба, калі ён робіцца царом; неразумнага, калі ён удосыць есьць хлеб;
23ганебную жанчыну, калі яна выходзіць замуж, і служанку, калі зойме месца гаспадыні сваёй.
24Вось чатыры малыя на зямлі; але яны мудрэйшыя за мудрых:
25мурашкі - народ нядужы, але летам назапашваюць ежу сваю:
26горныя мышы - народ слабы, але ставяць дамы свае на скале;
27у саранчы няма цара, але выступае яна згуртавана;
28павук лапамі чапляецца, але бывае ў царскіх харомах.
29Вось трое маюць статную хаду, і чацьвёра статна выступаюць:
30леў, асілак сярод зьвяроў, не саступіць ні перад кім;
31конь, і казёл, і цар народу свайго.
32Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны;

Read ВЫСЛОЎІ 30ВЫСЛОЎІ 30
Compare ВЫСЛОЎІ 30:14-32ВЫСЛОЎІ 30:14-32