Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 30

ВЫСЛОЎІ 30:1-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Слова Агура, сына Якеевага. Натхнёныя выслоўі, якія сказаў гэты чалавек Іфіілу, Іфіілу і Укалу:
2сапраўды, я большы невук, чым хто-небудзь зь людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне,
3і не навучыўся я мудрасьці, і пазнаньня сьвятых ня маю.
4Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш?
5Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца.
6Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе як ашуканца.
7Дзьве рэчы я прашу ў Цябе, не адмові мне, перш чым я памру:
8марнасьць і лжу адвядзі ад мяне, галечы і багацьця не давай мне, кармі мяне хлебам надзённым,
9каб, аб'еўшыся, я ня зрокся Цябе і не сказаў: «хто Гасподзь?» і каб, згалеўшы, не пачаў красьці і зьневажаць імя Бога майго.
10Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты.
11Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваёй.
12Ёсьць род, які чысты ў вачах сваіх, тым часам як не адмыты ад бруду свайго.
13Ёсьць род - о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго!
14Ёсьць род, у якога зубы - мячы, і сківіцы - нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.
15У ненаеднасьці дзьве дачкі: «давай, давай»! Вось тры ненаяды, і чатыры, якія ня скажуць: «даволі!»
16Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «даволі!».
17Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя!

Read ВЫСЛОЎІ 30ВЫСЛОЎІ 30
Compare ВЫСЛОЎІ 30:1-17ВЫСЛОЎІ 30:1-17