Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 2

ВЫСЛОЎІ 2:3-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3калі будзеш клікаць да ведаў і зьвяртацца да розуму;
4калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб:
5тады ўразумееш страх Гасподні і знойдзеш спазнаньне Бога.
6Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго - веды і розум;
7Ён дае праведным выратаваньне; Ён - шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.
8Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх.
9Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра.
10Калі мудрасьць увойдзе ў сэрца тваё, і веды будуць прыемныя душы тваёй:
11тады разважлівасьць будзе берагчы цябе, розум будзе ахоўваць цябе,
12каб адвесьці цябе ад дарогі ліхое, ад чалавека, які гаворыць няпраўду,

Read ВЫСЛОЎІ 2ВЫСЛОЎІ 2
Compare ВЫСЛОЎІ 2:3-12ВЫСЛОЎІ 2:3-12