16Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.
17Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.
18Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону - той шчасны.
19Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.
20Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей надзеі, чым на яго.
21Калі змалку выхоўваць раба ў дастатку, дык і пазьней ён захоча быць сынам.
22Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.
23Ганарыстасьць чалавека прыніжае яго, а сьціплы духам здабывае гонар.
24Хто дзеліцца са злодзеем, той ненавідзіць душу сваю; ён чуе праклён, але не абвяшчае пра тое.
25Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.