14Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.
15Дубец і засьцярога даюць мудрасьць; а занядбаны хлопчык робіць сорам сваёй маці.
16Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.
17Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.
18Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону - той шчасны.
19Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.
20Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей надзеі, чым на яго.
21Калі змалку выхоўваць раба ў дастатку, дык і пазьней ён захоча быць сынам.
22Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.