Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 29

ВЫСЛОЎІ 29:1-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.
2Калі множацца праведнікі, весяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.
3Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго; а які знаецца з распусьніцамі, той траціць маёмасьць.
4Цар правасудзьдзем мацуе зямлю, а аматар хабару руйнуе яе.
5Чалавек, які лісьлівіць сябру свайму, сьцеле сетку пад ногі яму.
6У грэху ліхога чалавека - сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.
7Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.
8Людзі разбэшчаныя бунтуюць горад, а мудрыя суцішаюць мяцеж.
9Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца - ня мае спакою.
10Крыважэрныя людзі ненавідзяць бязбожнага, а праведныя клапоцяцца за яго жыцьцё.
11Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.
12Калі ўладар слухае ілжывыя прамовы, дык і ўсе служкі ў яго бязбожныя.
13Бедны і ліхвяр сустракаюцца адзін з адным; але сьвятло вачам таго і другога дае Гасподзь.
14Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.
15Дубец і засьцярога даюць мудрасьць; а занядбаны хлопчык робіць сорам сваёй маці.
16Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.
17Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.
18Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону - той шчасны.
19Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.

Read ВЫСЛОЎІ 29ВЫСЛОЎІ 29
Compare ВЫСЛОЎІ 29:1-19ВЫСЛОЎІ 29:1-19