16Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна.
17Хапае сабаку за вушы той, хто, праходзячы міма, лезе ў чужую спрэчку.
18Як той, хто прыкідваецца вар'ятам, кідае агонь, стрэлы і сьмерць,
19так - чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: «я толькі пажартаваў».
20Дзе няма болей дроў, агонь патухае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае.
21Вугаль - на жар, дровы - на распал свары.
22Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны ўваходзяць у нутро жывата.
23Як нячыстым срэбрам абкладзены гліняны посуд, так і палымяныя вусны і сэрца ліхое.
24Вуснамі сваімі прыкідваецца вораг, а ў сэрцы сваім намышляе ліхое.
25Калі ён гаворыць і пяшчотным голасам, ня вер яму; бо сем мярзотаў у сэрцы ў яго.
26Хто нянавісьць прыкрывае на самоце, злосьць таго адкрыецца ў народным сходзе.