3Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні, так сэрца цароў - недасьледвальнае.
4Аддзялі дамешку ад срэбра, і выйдзе ў срэбніка посуд:
5адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай.
6Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не станавіся;
7бо лепей хай скажуць табе: «узыдзі сюды вышэй», чым калі прынізяць цябе перад знакамітым, якога ўбачылі вочы твае.
8Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?
9Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,
10каб не папракнуў цябе той, хто чуў гэта, бо тады ганьба твая ад цябе не адстане.