11Залатыя яблыкі ў срэбным празрыстым посудзе - слова, сказанае прыстойна.
12Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.
13Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго радасьць.
14Што хмары і вятры без дажджу, тое чалавек, які абяцае гасьцінцы і іх не дае.
15Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку.
16Знайшоў ты мёд? еж, колькі трэба табе, каб не аб'есьціся ім і ня выбляваць яго.
17Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе.
18Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.
19Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе.