Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 24

ВЫСЛОЎІ 24:13-33

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:
14такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная.
15Не намышляй ліха, бязбожнік, супроць жытлішча праведнага; ня спустошвай месца спакою ягонага.
16Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі.
17Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца.
18Інакш убачыць Гасподзь, і не даспадобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў.
19Не абурайся ліхадзеямі і не зайздросьці бязбожнікам:
20бо ліхі ня мае будучыні - сьветач бязбожных патухне.
21Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай,
22бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?
23Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе - нядобра.
24Хто кажа вінаватаму: «твая праўда», таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;
25а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх дабраславеньне.
26У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі.
27Зрабі справы свае па-за домам, закончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой.
28Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі?
29Не кажы: «як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку паводле ўчынкаў ягоных».
30Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага.
31І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся.
32І падзівіўся я, і ўзяў да сэрца, і ўбачыў, і атрымаў навуку:
33«крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху, рукі згарнуўшы, паляжыш;

Read ВЫСЛОЎІ 24ВЫСЛОЎІ 24
Compare ВЫСЛОЎІ 24:13-33ВЫСЛОЎІ 24:13-33