6Не каштуй ежы ў чалавека зайздросьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі,
7бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; «еж і пі», кажа ён табе, а сэрца яго не з табою.
8Кавалак, які ты зьеў, вырыгнеш, і добрыя словы твае ты ўжывеш марна.
9У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае.
10Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;
11бо Абаронца ў іх моцны; Ён заступіцца за справу іхнюю перад табою.
12Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае - да разумных слоў.
13Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:
14ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.
15Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;
16і душа мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць слушна.