18бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.
19Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.
20Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб'ядаюцца мясам:
21бо п'яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.
22Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
23Купі ісьціну, і не прадавай мудрасьці і разумнага вучэньня.
24Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага - радуецца зь яго.
25Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.
26Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:
27бо распусьніца - глыбокая прорва, а чужая жонка - вузкі калодзеж;
28яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.