1Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою;
2і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны.
3Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа.
4Ня турбуйся пра тое, каб набыць багацьце; адкінь такія думкі твае.
5Зьвернеш вочы твае на яго, і - яго ўжо няма; бо яно зробіць сабе крылы і, як арол, паляціць да неба.
6Не каштуй ежы ў чалавека зайздросьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі,
7бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; «еж і пі», кажа ён табе, а сэрца яго не з табою.
8Кавалак, які ты зьеў, вырыгнеш, і добрыя словы твае ты ўжывеш марна.
9У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае.
10Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;
11бо Абаронца ў іх моцны; Ён заступіцца за справу іхнюю перад табою.
12Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае - да разумных слоў.
13Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:
14ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.
15Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;