Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 20

ВЫСЛОЎІ 20:2-30

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2Пагроза царовая - нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.
3Гонар чалавеку - ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца - неразумны.
4Гультай зімою не арэ; жабруе летам - і няма нічога.
5Помыслы ў сэрцы ў чалавека - глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх.
6Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?
7Праведнік ходзіць у сваёй беспахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!
8Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.
9Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?»
10Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое - агідныя Госпаду.
11Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?
12Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць - і тое і другое стварыў Гасподзь.
13Ня любі спаць, каб табе не зьбяднець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.
14«Дрэнна, дрэнна», кажа пакупнік; а як адыдзе - хваліцца.
15Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд - вусны разумныя.
16Вазьмі вопратку ягоную, бо ён паручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.
17Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля - рот ягоны пяском напоўніцца.
18Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.
19Хто абгаворвае, той раскрывае таямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.
20Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.
21Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазьней.
22Не кажы: «я адплачу табе за зло»; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.
23Агідныя Госпаду - дваякія гіры, і дваякія шалі - не дабро.
24Ад Госпада кіруюцца крокі чалавека; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?
25Сетка чалавеку - неадумна даваць зарок, і пасьля зароку - абдумваць.
26Мудры цар расьцярушыць бязбожных і паверне на іх кола.
27Сьветач Гасподні - дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца.
28Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.
29Слава юнакоў - сіла іхняя, а акраса старых - сівізна.
30Раны ад удараў - лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.

Read ВЫСЛОЎІ 20ВЫСЛОЎІ 20
Compare ВЫСЛОЎІ 20:2-30ВЫСЛОЎІ 20:2-30