3засвоіць правілы добрай разважлівасьці, справядлівасьці, права і слушнасьці;
4прастадушным даць кемнасьць, юнаку - веды і разважлівасьць;
5паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады;
6каб разумець выслоўе і загадкавую мову, словы мудрацоў і загадкі іхнія.
7Пачатак мудрасьці - страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
8Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй:
9бо гэта - прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю.
10Сыне мой! калі цябе будуць намаўляць грэшнікі, не згаджайся.