Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 1

ВЫСЛОЎІ 1:18-25

Help us?
Click on verse(s) to share them!
18а яны кроў сваю сочаць, засады ладзяць на душы свае.
19Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка.
20Мудрасьць кліча на вуліцах, на плошчах узносіць свой голас,
21на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё:
22«Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?
23паслухайце маёй засьцярогі: вось, я вылью на вас Духа майго, абвяшчу вам словы мае.
24Я клікала, а вы не паслухаліся; я падавала руку маю, і ніхто не зважаў;
25і вы адкінулі ўсе мае рады, і перасьцярогаў маіх не прынялі:

Read ВЫСЛОЎІ 1ВЫСЛОЎІ 1
Compare ВЫСЛОЎІ 1:18-25ВЫСЛОЎІ 1:18-25