8Хабар - каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць.
9Хто прыкрывае правіну - шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра.
10На разумнага мацней дзее вымова, чым на неразумнага сто ўдараў.
11Злосьнік шукае толькі зла; таму жорсткі анёл будзе пасланы супраць яго.
12Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.
13Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло.
14Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна.
15Хто апраўдвае бязбожніка і вінаваціць праведнага - абодва агідныя Госпаду.
16Навошта скарб у руках у неразумнага? Каб набыць мудрасьць, у яго няма розуму.
17Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасьці.
18Чалавек малога розуму дае руку і паручаецца за блізкага свайго.
19Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня.
20Падступнае сэрца ня знойдзе дабра, і падступны язык упадае ў бяду.