Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 17

ВЫСЛОЎІ 17:6-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Вянок старых - сыны сыноў, і словы дзяцей - бацькі іхнія.
7Ня прыстоіць неразумнаму важная прамова, тым болей знакамітаму - вусны ілжывыя.
8Хабар - каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць.
9Хто прыкрывае правіну - шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра.
10На разумнага мацней дзее вымова, чым на неразумнага сто ўдараў.
11Злосьнік шукае толькі зла; таму жорсткі анёл будзе пасланы супраць яго.
12Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.
13Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло.
14Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна.
15Хто апраўдвае бязбожніка і вінаваціць праведнага - абодва агідныя Госпаду.
16Навошта скарб у руках у неразумнага? Каб набыць мудрасьць, у яго няма розуму.
17Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасьці.
18Чалавек малога розуму дае руку і паручаецца за блізкага свайго.
19Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня.

Read ВЫСЛОЎІ 17ВЫСЛОЎІ 17
Compare ВЫСЛОЎІ 17:6-19ВЫСЛОЎІ 17:6-19