Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 16

ВЫСЛОЎІ 16:1-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.
2Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.
3Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.
4Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.
5Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.
6Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.
7Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.
8Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.
9Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.
10У вуснах у цара - слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.
11Правільныя вагі і вагавыя шалі - ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.
12Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.

Read ВЫСЛОЎІ 16ВЫСЛОЎІ 16
Compare ВЫСЛОЎІ 16:1-12ВЫСЛОЎІ 16:1-12