8Мудрасьць разумнага - што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць немысьляў - толькі ашука.
9Неразумныя сьмяюцца з грэху, а сярод праведных - Божая мілата.
10Сэрца ведае горыч сваю, і чужынец ня дзеліць радасьці ягонай.
11Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце.
12Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі; але канец іх - шлях сьмерці.
13І ад сьмеху часам баліць сэрца, і канцом радасьці бывае смутак.
14Чалавек з разбэшчаным сэрцам насыціцца ад дарог сваіх, і добры - ад сваіх.
15Немысель верыць кожнаму слову, а разумны зважае на крокі свае.
16Мудры баіцца і ўнікае зла, а неразумны раздражнёны і саманадзейны.
17Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.
18Невукі спадкуюць дурасьць, а разумных увенчваюць веды.
19Схіляцца ліхія перад добрымі, і бязбожныя - каля варот праведніка.
20Беднага ненавідзіць, бывае, нават блізкі яго, а ў багатага многа сяброў.
21Хто пагарджае блізкім сваім, той грэшыць; а мілажальны да бедных, той шчасны.
22Ці не памыляюцца тыя, што намышляюць ліхое? Мілажаль і вернасьць у тых, што намышляюць добрае.