9Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.
10Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае.
11Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.
12Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
13Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
14Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.
15Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
16У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.
17Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага - ашуканства.
18Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.