18Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.
19Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык - хвіліну.
20Хітрына - у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць - у міратворцаў.
21Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.
22Агіда Госпаду - вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.
23Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.
24Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.
25Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго.