11мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;
12ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;
13адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;
14і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;
15далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.
16Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.
17Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;
18мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,
19Хафараім, Шыён і Анахаоат,
20Равіт, Кішыён і Авец,
21Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;
22і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.
23Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
24Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх;
25мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф,
26Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната;
27потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку;
28далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага;
29потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў;
30далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх.
31Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
32Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх;
33мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;
34адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.