Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 4

ЯНА 4:45-54

Help us?
Click on verse(s) to share them!
45Калі прыйшоў Ён у Галілею, дык Галілеяне не прынялі Яго, бачыўшы ўсё, што Ён зрабіў у Ерусаліме ў сьвята, - бо і яны хадзілі на сьвята.
46Дык вось, Ісус зноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе ператварыў ваду ў віно. У Капернауме быў адзін царадворац, у якога сын быў хворы.
47Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў зь Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і ацаліць сына ягонага, які быў пры сьмерці.
48Ісус сказаў яму: вы ня ўверуеце, калі ня ўбачыце азнакаў і цудаў.
49Царадворац кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль не памёр сын мой.
50Ісус кажа яму: ідзі, сын твой здаровы. Той паверыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.
51На дарозе сустрэлі яго слугі ягоныя і сказалі: сын твой здаровы.
52Ён спытаўся ў іх: а каторай гадзіне яму палепшала? Яму сказалі: учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго.
53З гэтага бацька даведаўся, што гэта была тая самая гадзіна, калі Ісус сказаў яму: сын твой здаровы. І ўвераваў сам і ўвесь дом ягоны.
54Гэты другі цуд учыніў Ісус, вярнуўшыся зь Юдэі ў Галілею.

Read ЯНА 4ЯНА 4
Compare ЯНА 4:45-54ЯНА 4:45-54