Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 7

ЭКЛЕЗІЯСТА 7:22-29

Help us?
Click on verse(s) to share them!
22Бо многа выпадкаў ведае сэрца тваё, калі сам ты ганіў іншых.
23Я ўсё гэта мудрасьцю выпрабаваў; я сказаў: «буду я мудры»; але мудрасьць далёка ад мяне.
24Далёка тое, што ёсьць, і глыбока-глыбока: хто дастане яго?
25І паклаў я на сэрца помысел мой, каб дазнацца, дасьледаваць, і знайсьці мудрасьць і розум, і каб ведаць бязбожнасьць дурноты, невуцтва і шаленства.
26І знайшоў я, што горш за сьмерць жанчына, таму што яна - сетка, і сэрца ў яе - пастка, рукі ў яе - кайданы; любасны Богу ўратуецца ад яе, а грэшніка схопіць яна.
27Вось гэта знайшоў я, сказаў Эклезіяст, выпрабоўваючы адно за адным.
28Чаго яшчэ шукала душа мая, і я не знайшоў? Мужчыну аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод іх усіх не знайшоў.
29Толькі гэта знайшоў я, што Бог стварыў чалавека праведнага, а людзі кінуліся ў вымудры ўсякія.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 7ЭКЛЕЗІЯСТА 7
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 7:22-29ЭКЛЕЗІЯСТА 7:22-29