Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 3

ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам.
2Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае.
3Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць;
4пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць;
5пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў;
6пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць;
7пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;
8пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру.
9Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?
10Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.
11Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.
12Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
13І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы.
14Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.
15Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае.
16Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду - а там беззаконьне; месца праўды - а там няпраўда
17І сказаў я ў сэрцы маім: «Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю».

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 3ЭКЛЕЗІЯСТА 3
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-17ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-17