5Вітайце любаснага мне Эпанета, які ёсьць пачатак Ахаі дзеля Хрыста.
6Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас.
7Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста.
8Вітайце Амплія, любаснага мне ў Госпадзе.
9Вітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любаснага мне.