Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 16

РЫМЛЯНАЎ 16:17-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
17Малю вас, браты, асьцерагайцеся тых, што спрычыняюць падзелы і звады, насуперак вучэньню, якога вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;
18бо такія людзі служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, і лісьлівасьцю ды красамоўствам ачмураюць сэрцы прастадушных.
19Ваша пакора веры ўсім вядомая; таму я радуюся за вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і бясхітрасныя на зло.
20А Бог міру бразьне сатану пад ногі вашыя неўзабаве. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі! Амін.

Read РЫМЛЯНАЎ 16РЫМЛЯНАЎ 16
Compare РЫМЛЯНАЎ 16:17-20РЫМЛЯНАЎ 16:17-20